Камітэт дзяржкантролю пацвердзіў затрыманне ўласніка гандлёвых цэнтраў. Хутчэй за ўсё, гэта Віталь Сініцкі
Паводле афіцыйнай заявы ведамства, было выяўлена, што заснавальнік і фактычны кіраўнік юрасобы выкарыстаў незаконную схему драблення бізнэсу, каб зменшыць падатковыя адлічэнні. Для гэтага ён размяркоўваў выручку, атрыманую ад здачы памяшканняў у арэнду, паміж 16 афіляванымі структурамі.
КДК сцвярджае, што бізнэсовец не даплаціў падаткаў на 10 мільёнаў рублёў.
Учора мы паведамлялі пра затрыманне ўласніка «Тытана», «Цівалі» і «Трума» Віталя Сініцкага. Па нашай інфармацыі, ён сам напісаў заяву на сябе, каб праверылі законнасць вядзення ім бізнэсу.