«Тыя квіткі былі набытыя ў сакавіку. Гэта старая гісторыя, яна ўжо неактуальная. Квіткі былі набытыя да таго, як Ціханоўскай выставілі абвінавачанне ў тэрарызме. Тым не менш хачу запэўніць, што ў Беларусь мы абавязкова вернемся».
Франак Вячорка таксама абверг версію расійскага тэлеграм-канала «Нязыгар» пра тое, што Ціханоўская і Вячорка гатовыя былі прыехаць у Беларусь, каб прызнаць легітымнасць Лукашэнкі.
— Гэта трызненне. Спыняць барацьбу і ісці на фальшывыя ўгоды мы не будзем. Гэтаксама ніхто прызнаваць Лукашэнку не збіраецца. Гаворка можа ісці толькі пра новыя выбары, у якіх Лукашэнка наўрад ці будзе ўдзельнічаць.