МУС
Так, вечарам у суботу 38-гадовая жанчына за рулём «Чэры Ціга» ехала па трасе Брэст — Камянец. На 10-м кіламетры дарогі яна збіла 59-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы па-за пераходам. У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
МУС
У той жа дзень у Брэсцкай вобласці адбылося яшчэ адно здарэнне. А 10-й раніцы на 507-м кіламетры дарогі М10 Кобрын — Гомель 50-гадовы берасцеец на таксі «Нісан» не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго з'ехаў у меліярацыйны канал. У выніку здарэння 73-гадовая пасажырка з Брэста шпіталізаваная.
ДАІ
2 красавіка ў аграгарадку Надзёжына (Віцебшчына) 60-гадовы кіроўца «Фальксвагена» здзейсніў наезд на 46-гадовага мужчыну. Прычым ДТЗ адбылося падчас руху аўтамабіля заднім ходам.
Са слоў кіроўцы, пешаход знаходзіўся на праезнай частцы. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю, дзе ён памёр на наступны дзень.
***
У нядзелю каля гадзіны ночы на 39 км дарогі «Мар'іна Горка — Шацк — Узда — Негарэлае» ў Пухавіцкім раёне 24-гадовы кіроўца «БМВ» здзейсніў наезд на пешахода, які ляжаў на дарозе. Мужчына ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, флікерам ён пазначаны не быў.
***
ДАІ
У Гомелі 3 красавіка каля 17 гадзін 21-гадовы кіроўца «ГАЗ-3309» на вул. Хмяльніцкага пры павароце налева сутыкнуўся з матацыклам «Сузукі», на якім 23-гадовы хлопец ехаў у сустрэчным кірунку. У выніку сутыкнення матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.