Мікалай Халезін Николай Халезин Nikolai Khalezin

Мікалай Халезін. Скрын відэа utro / YouTube

Рэжысёр Мікалай Халезін ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду ад блоку «Еўрапейскі выбар».

Падчас свайго інтэрв'ю ютуб-каналу «Обычное утро» ён расказаў, што будзе рабіць пасля свайго абрання ў склад Рады:

«У мяне ёсць выбар — пагаварыць з тымі, з кім разам прайшоў, і вырашыць. Можа, будзе лепей, калі пройдзе наступны чалавек [са спісу] пасля мяне. Я застануся ў рангу памочніка, дарадцы, каго заўгодна ў гэтай групе.

Гэта твой выбар — як ты плануеш далей. Таму што калі я не магу ўдзяляць максімум сваёй увагі гэтаму, то хіба што варта саступіць тым, хто можа».

На ўдакладняючае пытанне, што тады могуць сказаць людзі, якія за яго галасавалі, калі Халезін саступіць сваё месца іншаму, рэжысёр адказаў:

«Неабходна разумець, што гэта так працуе ва ўсім свеце. Калі вы мне давяраеце, то я паступаю так, як лічу неабходным».

Чытайце таксама:

Вялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы

Мікалаю Халезіну ўручылі ордэн Брытанскай імперыі

«Нават яго дзеці былі за». Халезін распавёў, як Лукашэнку прапаноўвалі пакінуць краіну пад гарантыі

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3