Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з пагадненнем замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства атрымаюць права на ўезд у Беларусь і ў Расію на падставе візы адной з дзяржаў. Пры гэтым у дамове адзначаецца, што кожная краіна можа самастойна адмовіць грамадзянам трэціх дзяржаў ва ўездзе або скараціць тэрмін іх знаходжання на сваёй тэрыторыі.

Пагадненне было падпісана ў Мінску 19 чэрвеня кіраўнікамі дыпведамстваў. Затым 28 кастрычніка Палата прадстаўнікоў ратыфікавала яго. 20 лістапада пагадненне ўхваліў Савет Рэспублікі.

Першапачаткова дадзенае пагадненне мелася быць падпісанае яшчэ ў 2018 годзе, адзначае РБК. Аднак тады ўлады Беларусі заявілі, што не паспелі скончыць «унутрыдзяржаўныя працэдуры», і падпісанне было адкладзена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0