Пра гэта «Народнай Волі» паведамў прафесар, член‑карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Арнольд Смеяновіч, які на пачатку красавіка зрабіў старшыні Мінгарвыканкама аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу.

«Я не ведаю, як зараз адчувае сябе Міхаіл Якаўлевіч, — сказаў «Народнай Волі» знакаміты прафесар. — Я зрабіў яму аперацыю, а пасля гэтага ён паехаў на рэабілітацыю. Я не ведаю вынікаў…».

Некаторыя беларускія сайты паведамлялі, што Міхаіл Паўлаў меў намер адправіцца ў адну з нямецкіх клінік.

«Нават не ведаю, куды ён паехаў, — гаворыць Арнольд Смеяновіч.
— Я Паўлава не курырую, бо не бачыў яго з тых пор, як ён выпісаўся…»

Званок у гарвыканкам

— Мы ведаем толькі, што Міхаіл Якаўлевіч хварэе, — сказалі «Народнай Волі» ў прэс‑службе Мінгарвыканкама. — І мы за яго перажываем. З намі ён апошнім часам не звязваўся…

Народная воля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0