Экс-пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня расказаў у гутарцы са «Свабодай» пра тое, як прыняў рашэнне падтрымаць мірныя пратэсты, калі скончацца чысткі ў МЗС, чаму ён і іншыя чыноўнікі не ўвайшлі ў Каардынацыйную раду і навошта ўлады няславяць бел-чырвона-белы сцяг.
Ігара Ляшчэню звольнілі з пасады Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Славакіі 24 жніўня — указ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
«Я салідарны з тымі, хто выходзіў на вуліцы гарадоў з мірнымі шэсцямі, каб іх голас быў пачуты. Як ураджэнец Жодзіна, я з вамі, рабочыя БелАЗа і завода цяжкіх штамповак», — сказаў Ляшгэня ў адмысловым відэазвароце.
Гэта быў першы пасол Беларусі, які падтрымаў пратэстоўцаў. Ігар Ляшчэня адзначыў, што ён быў у шоку ад гісторый пра катаванні і збіццё грамадзянаў яго краіны.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)