9 ліпеня ў Гродне паблізу дома знайшлі сабаку з пашкоджаннямі. Чалавек, што тэлефанаваў, выказаў здагадку, што яго выкінулі з акна, паведамляе міліцыя.
Праваахоўнікі абышлі найбліжэйшыя дамы, апыталі мясцовых жыхароў, але ніхто не пазнаў сабаку і не змог назваць яго ўладальніка.
За жорсткае абыходжанне з жывёлай прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Артыкул 15.45 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Артыкул 339/1 крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Жорсткае абыходжанне з жывёлай» — прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асоб, караецца арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да аднаго года, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.