Tairo Lutter, Postimees

Tairo Lutter, Postimees

У панядзелак урад Эстоніі адкрыў мяжу для жыхароў 14 краін па-за межамі ЕС. Без абмежаванняў у Эстонію можна ўязджаць з тых краін, дзе за апошнія два тыдні колькасць заражаных на 100 000 чалавек склала менш за 16, піша Postimees.

Для работнікаў або студэнтаў, якія прыязджаюць з краін з колькасцю заражаных, вышэйшай за 16 на 100 000 чалавек, патрэбная 14-дзённая ізаляцыя.

Такім чынам з панядзелка ў Эстонію могуць прыехаць жыхары Алжыра, Аўстраліі, Грузіі, Японіі, Канады, Марока, Чарнагорыі, Паўднёвай Карэі, Руанды, Сербіі, Тайланда, Туніса, Уругвая і Новай Зеландыі.

Спіс трэціх краін, з якіх уезд у Эстонію дазволены, будзе абнаўляцца праз кожныя два тыдні на старонцы Міністэрства замежных спраў.

У Беларусі колькасць выпадкаў на 100 тысяч за апошнія два тыдні складае 50, паводле афіцыйнай статыстыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0