Раніцай 1 ліпеня каля вёскі Чкалава на беразе возера Глушэц рыбак выявіў адзежу, побач з якой нікога не было, паведамляе АСВОД Гомельскай вобласці. Занепакоены чалавек патэлефанаваў у МНС. Манеўрана-пошукавая група Гомельскай абласной арганізацыі АСВОД з вадалазамі выехала на месца, і праз некалькі гадзін з возера было паднятае цела мужчыны. У руцэ ў яго была рыбалоўная сетка.

Фота: АСВОД Гомельскай вобласці.

Фота: АСВОД Гомельскай вобласці.

Тапелец — 44-гадовы жыхар Савецкага раёна Гомеля, які сышоў 29 чэрвеня з дачы на рыбалку. Прычына яго смерці высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0