Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

Кіраўнік Сбербанка Герман Грэф у інтэрв'ю ТАСС выказаў здагадку, што да канца года курс рубля можа вырасці прыкладна на 10%. Пры гэтым ён абмовіўся, што ва ўмовах пандэміі каранавіруса рабіць прагнозы даволі складана.

«Наша нацыянальная валюта цесна звязаная з цаной на нафту, а яе цяжка спрагназаваць. Я давяраю аднаму са старых і дасведчаных аналітыкаў, Генры Гроўбу. Ён называе на канец года $60-62 за бараль. Значыць, рубель будзе ў межах плюс-мінус 60 да даляра», — мяркуе Грэф.

Кіраўнік Сбербанка дадаў, што ў выпадку другой хвалі каранавіруса «рубель, магчыма, стане вагацца». Апошні месяц курс даляра вагаецца ў дыяпазоне 68,20-70,20 расійскага рубля. Бараль Brent па стане на раніцу 29 чэрвеня таргуецца ў раёне $40,70.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0