Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў Беларусі ва ўмовах пандэміі навучыліся спраўляцца з гэтай праблемай. Больш за тое, у краіне не прыйшлося ісці на крайнія меры. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

«Нам пакуль наогул ўдалося пазбегнуць крайняга сцэнара. Прытым мы не зачынялі краіну. Што тычыцца межаў, нам і зачыняць не трэба было. Наша ўсё акружэнне закрылася. Мы не зачынялі аэрапорт. Мы паказалі, што ёсць такая Беларусь, што яна ўстойлівая, мудрая, магутная і можа спраўляцца з гэтай пандэміяй», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адказваючы на крытыку, якая часам гучыць з нагоды абранага ў краіне шляху ў барацьбе з захворваннем, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ўсе адрозненні толькі ў тым, што не ўводзілі татальны каранцін і каменданцкую гадзіну, не закрывалі людзей у сваіх дамах і кватэрах. «У нас няма той сітуацыі, каб уводзіць каменданцкую гадзіну. Але калі пачалі некаторыя «плявузгаць» у нас у краіне, я сказаў: вы не хвалюйцеся, калі трэба, на працягу сутак закрыем. Але трэба ж думаць, як людзі будуць жыць у аднапакаёвай кватэры, а як у інтэрнатах… я разумеў, які будзе настрой людзей, і з якім настроем выйдуць гэтыя людзі пасля закрыцця, і што будзе потым», — адзначыў беларускі лідар.

«Гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не скончана. Сітуацыя кіраваная і краіна кіраваная, і мы можам прыняць любое рашэнне. Але пакуль, дзякуй богу, нам не патрэбныя крайнія меры, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

- Нашы дактары навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа працякаць па-рознаму. Адсюль і лекі патрэбныя розныя. Лекаў у нас хапае, ахоўных сродкаў дастаткова, і дактары прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0