31 сакавіка пенсіянерка з Глыбокага Людміла Барэйка прыйшла на цэнтральную плошчу горада. Сяргей Ціханоўскі ездзіў па краіне і запрашаў падпісчыкаў канала «Краіна для жыцця» прыходзіць і выказвацца — рэдкая магчымасць у краіне, дзе дзяржаўныя СМІ даюць слова толькі лукашэнкаўцам.

Акрамя жанчыны, на плошчу прыйшлі яшчэ два дзясяткі чалавек. Але менавіта маналог Людмілы Барэйкі зачапіў людзей найбольш.

Людміла Барэйка гаварыла пра безабароннасць людзей, хлусню з тэлеэкранаў, жахлівы стан пакрыцця вуліц, нізкія заробкі і беспрацоўе.

Яна гаварыла эмацыйна. Акурат у той дзень стала вядома пра смерць ад пнеўманіі з каранавірусам 75-гадовага заслужанага артыста Беларусі Віктара Дашкевіча. Смерць пажылога чалавека тады пракаментаваў і Аляксандр Лукашэнка: «Яму заўтра будзе 80 гадоў, чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы і тым больш працуеш?».

«Глыбачан абурыла, як Лукашэнка адазваўся пра смерць такога заслужанага чалавека. Мне хацелася плакаць. Таму я, вядома ж, закранула ў сваім выступленні тэму каранавіруса» — расказала Людміла Барэйка парталу Tut.by. — «Мусіць, кожны просты беларус пазнаў у мне сябе», — дадала яна.

І вось: на гэты момант відэа прагледзелі 1 мільён разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0