Мінгарвыканкам выдзеліў для сталічных медыкаў гатэль «Іст Тайм», разлічаны на 250 чалавек. Цяпер у гатэль засяляюць лекараў 10-й клінічнай бальніцы. Паводле крыніцы Tut.by, лекараў засяляюць у аднамесныя нумары. Першапачаткова ў спісах 24 чалавекі. 

Фота easttime-hotel.by

Фота easttime-hotel.by

Адзін з новых пастаяльцаў патлумачыў, што такая ізаляцыя важная, каб лекары, якія кантактуюць з хворымі на каранавірус, не заразілі сваякоў.

Першапачаткова лекары 10-га клінічнага шпіталя разглядалі варыянт ізаляцыі ў гатэлі «Юбілейны». Але не дамовіліся наконт цаны: спачатку медыкам прапанавалі плаціць па 5-7 рублёў за суткі, а падчас афармлення папераў з'явілася сума 20 рублёў за суткі. Такім чынам, выходзіла па 600 рублёў за месяц.

Паводле першага намесніка старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрыя Чараднічэнкі, у гатэлі захацелі жыць каля 100 чалавек. Пакуль медыкаў селяць па адным у нумар. Для іх арганізуюць бясплатнае трохразовае харчаванне. На працу іх будуць вазіць аўтобусамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0