Міністр аховы здароўя, выступаючы сёння ў парламенце, распавёў пра перавагі стратэгіі змякчэння наступстваў COVID-19, якой прытрымліваецца Беларусь, перадае БЕЛТА.

Іншая стратэгія — татальнага раз'яднання — мае шэраг мінусаў. Яна нясе ў сабе паўторную ўспышку захворвання пасля паслаблення каранцінных мер, растлумачыў міністр.

Больш жорсткія меры для раз'яднання людзей будуць уводзіцца пры прыкметах перагрузкі медычнай сістэмы, адзначыў Каранік.

«Усе мерапрыемствы трэба ўводзіць па меры неабходнасці. Калі будуць бачныя прыкметы перагрузкі сістэмы аховы здароўя, то, зразумела, мы будзем ставіць пытанне аб больш жорсткіх мерапрыемствах па раз'яднанні людзей», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0