Фота Надзеі Бужан
Апошнія званкі ў школах сёлета пройдуць 29 і 30 мая. Выпускныя — 10 і 11 чэрвеня. Такія даты сваім загадам вызначыла Міністэрства адукацыі.
Прычым у Мінску апошні званок адбудзецца 29 мая (пятніца), у астатніх рэгіёнах — 30 мая (субота).
Выпусныя мяркуецца правесці 10 і 11 чэрвеня.
Нагадаем, што пачатак чацвертай чвэрці быў перанесены з 6 на 13 красавіка, але ў Мінадукацыі заявілі, што навучальны год скончыцца, як і планавалася, у канцы мая.
0
0
0
0
0
0