Медсястра з італьянскага горада Монца скончыла жыццё самагубствам пасля таго, як яе тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік. Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail.

34-гадовая медсястра Даніэла Трэцы працавала ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, але з 10 сакавіка знаходзілася на каранціне з-за таго, што ў яе з'явіліся сімптомы каранавіруснай інфекцыі. Пасля таго як тэст на захворванне паказаў станоўчы вынік, жанчына скончыла жыццё самагубствам. Яна баялася, што заразіла іншых.

У Нацыянальнай федэрацыі медсясцёр Італіі пацвердзілі яе смерць. Там падкрэслілі, што Трэцы пакутавала ад моцнага стрэсу, бо баялася, што распаўсюдзіла вірус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0