Фота з Вікіпедыі
Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо зноў прынёс прысягу ў якасці спікера Нацыянальнай асамблеі, паведамляе тэлеканал France 24 са спасылкай на AFP. Паводле агенцтва, у рамках цырымоніі, якая адбылася ў будынку парламента, Гуайдо заявіў, што заступае на пасаду кіраўніка Нацыянальнай асамблеі на новы тэрмін, піша РБК
Напярэдадні, 6 студзеня, спікерам Нацыянальнай асамблеі быў абвешчаны Луіс Пара, раней выключаны са складу апазіцыйнай партыі «За справядлівасць».
Прыхільнікі Гуайдо не прызналі перавыбрання.
Палітычны крызіс у Венесуэле пачаўся ў студзені 2019 года, калі Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам краіны. Яго падтрымалі ЗША і шэраг лацінаамерыканскіх краін. Аднак намаганні саюзнікаў не прывялі да змены ўлады ў Баліварыянскай Рэспубліцы. На бок прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура ўсталі Расія, Кітай, Турцыя і шэраг іншых краін.