У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ «Дынама» на «Мінск-арэне» прайграла кітайскаму «Куньлуну» з лікам 1:5.

Пакуль гэта другая параза запар, серыя з 12 паразаў была спынена перамогай у гасцях над «Северсталлю».

Прычым на Мінск-арэне «Дынама» не выйграе з 13 лістапада, гэта 9-я параза запар на сваім лёдзе.

У каманды апошняе месца на Захадзе і 18 балаў адставання ад зоны плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0