Здарэнне адбылося а пятай раніцы 3 верасня ў салоне прыгажосці на вул. Раманаўская Слабада. Малады чалавек там разбіў акно, паведамляе сталічная міліцыя.
Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы знайшлі зламысніка. Ім аказаўся раней не судзімы, непрацуючы 23-гадовы мінчанін. Яму трэба будзе пакрыць шкоду 200 рублёў.
Цяпер малады чалавек адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.
0
0
0
0
0
0