Аддзел крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС Мінска шукае без вестак зніклага Сяргея Аляксея Аляксандравіча, які нарадзіўся 04.12.1971.
Мужчына пакутуе на псіхічнае захворванне (шызафрэнію). 26 чэрвеня 2019 года ў перыяд з 16.00 да 16.30 ён самавольна пакінуў тэрыторыю медыцынскай установы «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат № 4 г. Мінска» і да цяперашняга часу яго месца знаходжання невядомае.
Прыкметы: на выгляд 42 гады, рост 175—180 см; сярэдняга целаскладу; твар авальны, смуглявы; валасы прамыя, бялявыя.
Быў апрануты: баваўняная камізэлька сіняга колеру, майка цёмнага колеру, джынсы цёмна-сіняга колеру альбо шорты ў клетку розных колераў, красоўкі светла-шэрага колеру.
Калі Вы пазналі мужчыну на фота альбо маеце інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, міліція просіць паведаміць пра гэта ў Маскоўскае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах 8 (017) 2087815, 8 (017) 2862202, 8 (029) 6250666, 8 (029 ) 5642962. альбо 102.