Губернатар Луізіяны, дэмакрат Джон Бэл Эдвардс падпісаў закон, які забараняе аборты пасля таго, як можна выразна пачуць сэрцабіцце плода — гэта значыць пры тэрмінах цяжарнасці больш за шэсць тыдняў. Раней закон большасцю галасоў ухваліў парламент штата.

Забарона абортаў у Луізіяне, піша CNN, уступіць у сілу толькі ў тым выпадку, калі федэральны суд падтрымае аналагічны закон, раней прыняты ў Місісіпі.

Акрамя Місісіпі і Луізіяны законы, якія забараняюць аборты пасля таго, як можна выразна пачуць сэрцабіцце плода, былі ў апошні час прыняты ў Кентукі, Агаё, Джорджыі і Алабаме. Некаторыя з гэтых законаў не дазваляюць правядзенне аборту нават у выпадках згвалтавання і інцэсту. Пакуль ніводны з гэтых законаў у сілу не ўступіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0