У Аўстрыі з-за карупцыйнага скандалу падалі ў адстаўку ўсе члены ўрада ад ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (FPOe), перадае dpa.

«Усе міністры, якія засталіся ад крайне правай Партыі свабоды (FPOe), сыдуць у адстаўку са сваіх пастоў ва ўрадзе», — сказаў прадстаўнік партыі.

Гэта заява была зроблена праз некалькі хвілін пасля таго, як канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў, што вырашыў звольніць міністра ўнутраных спраў Херберта Кікля, каб гарантаваць поўнае расследаванне карупцыйнага скандалу з удзелам FPOe.

Нагадаем, нямецкія журналісты апублікавалі відэазапіс, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідэр ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды FPOe Хайнц-Крысціян Штрахе перад выбарамі ў парламент 2017 года вядзе перамовы з «багатай расіянкай».

На відэа Алёна Макарава прапануе яму грошы на выбары ўзамен на атрыманне ў будучыні прыярытэту для яе кампаній падчас дзяржаўных заказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0