Gazzeta.it
«Ювентус» у гасцях перамог «Тотэнхем» з лікам 2:1. У першым матчы ў Турыне былі нічыя 2:2, і ўчора першым забіў «Тотэнхем» (вызначыўся Сон Хын Мін).
Але ў другім тайме «Юве» за дзве хвіліны забіў два мячы: спачатку Ігуаін, а затым Дыбала — 1:2.
«Манчэстэр Сіці» прайграў на сваім полі «Базэлю» 1:2 (але тры тыдні таму «гаражане» разграмілі швейцарскі клуб з лікам 4:0).
Яшчэ чатыры матчы футбольнай ЛЧ пройдуць на наступным тыдні.
0
0
0
0
0
0