У Беларусі спрошчаныя патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічнымі асобамі. Гэта прадугледжана ўказам №103, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка, паведамляе БелТА.
У прыватнасці, дакументам спрашчаюцца патрабаванні, устаноўленыя жыллёвым заканадаўствам, да формы дагавораў аб прадастаўленні жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач, якія належаць фізічным асобам, для кароткатэрміновага пражывання іншым фізічным асобам. Цяпер яны могуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.
Адначасова выключаны абавязак рэгістраваць такія здзелкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.
0
0
0
0
0
0