Шэрагі змагароў з «мовай варожасці» поўняцца: рух «Легалайз Беларусь» склаў памятку для журналістаў, як пісаць не варта.

«Забудзься на словы «наркотыкі» і «наркаманы». Гэтыя словы азначаюць не тое, што ты ў іх укладаеш. Наркотык — гэта хімічны агент, што прыводзіць да ступару, комы ці неадчувальнасці да болю (вызначэнне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя). Гэты тэрмін можна ўжываць толькі ў дачыненні да апіёідаў (наркатычных анальгетыкаў). Ніколі не перакладай ангельскае «drugs» як «наркотыкі». Для гэтага ў ангельскай мове ёсьць іншае слова: «narcotics», — тлумачаць актывісты. —

Наркаманамі дапушчальна называць выключна людзей, што пакутуюць на залежнасці ад апіёідаў. І нікога іншага!»

Замест слова «наркотыкі» актывісты руху прапануюць ужываць «псіхаактыўнае рэчыва». Наркаманія цяпер — «псыхічны разлад, зьвязаны з ужываньнем псыхаактыўных рэчываў», а людзі, якія пакутуюць на гэтую хваробу, — не «наркаманы», а «людзі з залежніцкімі разладамі».

«Легалайз Беларусь» — суполка, якая выступае за легалізацыю наркотыкаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?