Фота Вольгі Шукайла

Фота Вольгі Шукайла

Палітыка сацыяльнага адзінства, якая праводзіцца ўладамі, забяспечыла высокую занятасць і роўнасць, але яна сфармавала перакосы і абмежаванне развіцця прыватнага сектара. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман па выніках місіі ў рамках кансультацый па артыкуле IV, якая працавала ў Беларусі з 26 кастрычніка па 10 лістапада, піша Tut.by.

Кіраўнік місіі адзначыў, што вядуцца плённыя дыскусіі з уладамі, прыватным сектарам. Пітэр Долман выклаў асноўныя высновы і рэкамендацыі па выніках місіі.

«Чаканы рост на 1,7% у 2017 годзе і застанецца ў сярэднетэрміновай перспектыве каля 2%, калі ўрад не распачне дадатковых намаганняў і Беларусь застанецца ўразлівай для ўсіх шокаў. Аднаўленне росту ў значнай ступені тлумачыцца паляпшэннем знешніх умоў, але таксама намаганнямі ўрада па стабілізацыі, прынятыя на працягу апошніх двух з паловай гадоў», — кажа Долман.

Пітэр Долман растлумачыў, што мае на ўвазе ў прыватнасці рэкордна нізкую інфляцыю, але адзначыў значныя рызыкі, якія звязаны з наступствамі трох макраэканамічных крызісаў і нерэфармаванага дзяржсектара. Акрамя таго, у краіне негатыўная дэмаграфічная сітуацыя.

У МВФ лічаць, што палітыка сацыяльнага адзінства, якая праводзіцца ўладамі, забяспечыла высокую занятасць і роўнасць, але яна сфармавала перакосы і абмежаванне развіцця прыватнага сектара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0