Чытайце: Google звольніў супрацоўніка, які выказаў меркаванне, што жанчыны ад прыроды менш здольныя да праграмавання і лідарства
Кампанія Google звольніла супрацоўніка, які напісаў кіраўніцтву скандальную службовую запіску аб гендэрным складзе кампаніі, якая на выходных шырока разышлася па сацсетках і выклікала хвалю абурэння.
І вось, выданне wired.com паведамляе, што праграміст і ягоны адвакат маюць намер падаць у суд на Google.
Яшчэ да звальнення Джэймс Дэймар аформіў скаргу, даслаўшы яе дзяржаўнаму рэгулятару. У ёй ён згадаў дыскрымінацыйныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў, у тым ліку сябе.
Адвакат Дэймара прапануе разглядаць звальненне як помсту з боку Google. У гэтым выпадку кампанію можна абвінаваціць у парушэнні закона аб працаўладкаванні. У Google аб скарзе даведаліся ўжо пасля звальнення Дэймара, таму праграміст можа ўсё ж апынуцца па-за справамі. Таксама яму будзе складана даказаць сваю правату, калі раней ён атрымліваў афіцыйныя папярэджанні аб парушэнні норм паводзінаў у Google.
Між тым паведамляецца, што законы штата Каліфорнія дазваляюць звальняць супрацоўнікаў практычна з любой нагоды. Таму агенцтва Ройтэрз ацэньвае шанцы Дэймара невысока.