Расійскія ўлады датычны да ўтойвання наступстваў хімічнай атакі ў сірыйскай правінцыі Ідліб, гаворыцца ў рассакрэчаным дакладзе Белага дома.

Па дадзеных амерыканскай разведкі і іншых крыніц, урадавая армія Сірыі скінула бомбы з зарынам на сваіх суайчыннікаў, адзначаецца ў дакуменце.

Белы дом лічыць, што Расія і Сірыя спрабавалі ўвесці сусветную супольнасць у зман з дапамогай кампаніі па дэзынфармацыі. Масква распаўсюджвае «шматлікія заявы, што супярэчаць адна адной, каб заблытаць сусветную супольнасць», гаворыцца ў дакладзе.

Пры гэтым ні ў дакладзе, ні ў каментарах амерыканскіх чыноўнікаў не ўтрымліваецца адказ на пытанне, ці ведала Расія аб хімічнай атацы ў правінцыі Ідліб загадзя.

Частка дакладу прысвечаная абвяржэнню дадзеных Расіі аб тым, што самалёты ў Ідлібе бамбілі склады боепрыпасаў, якія належаць «тэрарыстам». У дакуменце ўтрымліваюцца спасылкі на відэа і фотаздымкі са спадарожнікаў, дзе відаць, што бомбы скідаюцца на дарогу, а не на будынкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?