Лявон Баршчэўскі, які актыўна спрычыніўся да падрыхтоўкі абедзьвюх кніг, быў адным зь вядучых вечарыны, што адбывалася ў Польскім ПЭН‑клюбе.
Зянон Пазьняк чытаў свае вершы, перакладзеныя на польскую мову вядомым перакладнікам Адамам Паморскім.
Пасьля вечарыны палітыкі абмяняліся думкамі наконт актуальнай сытуацыі ў Беларусі. Зянон Пазьняк пераконваў, што найлепшае рэагаваньне на сёньняшнія дзеяньні ўладаў у Беларусі — гэта байкот маючых адбыцца выбараў у «Палату прадстаўнікоў». Лявон Баршчэўскі прывёў аргумэнты на карысьць абмежаванага ўдзелу партыяў у выбарах.
Палітыкі абмеркавалі таксама пытаньні супольнай публікацыі мэмуараў сяброў колішняй апазыцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце XII скліканьня.
Наступная размова Лявона Баршчэўскага і Зянона Пазьняка можа адбыцца ўжо ў першай дэкадзе ліпеня гэтага году.