Партал Realt.by падрыхтаваў чарговы штотыднёвы агляд рынку сталічнай нерухомасці.
Паводле яго, цана прапановы квадратнага метра жылля ў Мінску апусцілася да $1188.
Аднак тэмпы зніжэння цэнаў працягваюць падаць. У лютым яны дасягалі 1,1-1,2% на тыдзень, у канцы сакавіка апусціліся да 0,6-0,7%, а цяпер складаюць 0,3%.
Рэальны кошт угодаў меншы за цану прапановы. Розніца складае каля $80-100 за квадратны метр.
0
0
0
0
0
0