Празаік Альгерд Бахарэвіч і паэтка Юлія Цімафеева, якія трэці месяц працуюць у Парыжы ў праграме пісьменьніцкай рэзыдэнцыі пры культурным цэнтры Рэкале (Récollets), выступілі на вечарыне «Лінгвістычныя прыгоды».

На вечарыне супрацоўніца Інстытуту славянскіх дасьледаваньняў Віржыні Шыманец расказала пра свой беларускі досьвед і беларускую літаратуру ў Францыі — фактычна, пра яе там адсутнасьць.

Прагучалі ўрыўкі з кнігі «Дзеці Аліндаркі» ў выкананьні аўтара і ў францускім перакладзе Алены Лапатнёвай. Альгерд Бахарэвіч расказваў пра раман, пра сябе, пра беларускую мову і літаратуру, тлумачыў, што такое «аліндарка» і раздаваў публіцы стракатыя «таблеткі ад беларускага акцэнту» — якімі ў рамане Доктар «лечыць» беларускіх дзяцей.

Юлія Цімафеева чытала старыя і новыя вершы, некаторыя зь іх упершыню прагучалі па-француску.

Прэзэнтацыю суправаджаў паказ здымкаў Менску.

Альгерд Бахарэвіч зь перакладчыцай Аленай Лапатнёвай

Альгерд Бахарэвіч зь перакладчыцай Аленай Лапатнёвай

Юлія Цімафеева

Юлія Цімафеева

Віржыні Шыманец

Віржыні Шыманец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?