У лютым 2016 года ў цэнтры Мінска. Фота Сяргея Гудзіліна.

У лютым 2016 года ў цэнтры Мінска. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мінулы люты стаў самым цёплым месяцам на Зямлі за ўсю гісторыю назіранняў, паведамляюць эксперты НАСА на падставе дадзеных, атрыманых з касмічных спадарожнікаў.

Навукоўцы называюць прычынай гэтага спалучэнне рэкордна моцнай праявы так званага «эфекту Эль-Ніньё» з працэсамі антрапагеннага глабальнага пацяплення.

Паводле вымярэнняў НАСА, глабальная сярэдняя тэмпература на паверхні Зямлі была ў гэтым лютым на 1,35 градуса вышэйшай за сярэдняе значэнне для гэтага месяца за кантрольны перыяд з 1951 па 1980 год.

А гэта значыць, што тэмпературны адхіленне ад нормы лютага 2016 года стала самым значным за ўвесь час навуковых метэаназіранняў, то бок з 1880 года.

Такім чынам гэты люты пабіў рэкорд «анамальнасці», які быў усталяваны месяц таму студзенем 2016 года.

Спецыялісты НАСА звяртаюць увагу на тое, што папярэдні анамальна цёплы люты быў у 1998 годзе — таксама ў год вельмі інтэнсіўнага Эль-Ніньё. Аднак тады перавышэнне сярэдняй тэмпературы над нормай склала толькі 0,846 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?