Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі, імаверна, у верасні. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падчас кадравых прызначэнняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

На думку Лукашэнкі, парламент павінен адыгрываць больш прыкметную ролю ў грамадстве, каб людзі бачылі працу тых, каго яны абіраюць.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Беларусь займае выгаднае геапалітычнае становішча, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, аднак у той жа час і адкрыта з усіх бакоў.

«Падладжвацца нікому ні пад што не трэба, трэба мець на ўвазе перш за ўсё свае, нацыянальныя інтарэсы. Але трэба бачыць свет вакол, у якім кірунку ён рухаецца. І мы нікуды не падзенемся ад гэтага руху, дзесьці дашліфоўваючы, рэфармуючы, можа быць, удасканальваючы тую сістэму, якая ў нас створана», - сказаў ён.

Як паведамлялася раней, выбары ў Палату прадстаўнікоў павінны адбыцца не пазней за 11 верасня, прызначыць іх варта да 10 чэрвеня. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме ў 110 акругах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?