У мінулым сезоне Лядаў быў лідэрам каманды, але ў гэтым годзе некалькі здаў і згубіў месца ў асноўным складзе. Тым не менш, ён быў запрошаны на этап Кубка свету ў ЗША, абодва разы патрапіўшы ў ачковую зону. На чэмпіянаце Еўропы ў Цюмені Юрый Лядаў паказваў добрую хуткасць, але ў яго былі праблемы на агнявых рубяжах. Мужчынскую каманду ў Осла таксама прадставяць Уладзімір Чапелін, Раман Ялетнаў, Дзмітрый Дзюжаў, Аляксандр Дарожка і Максім Варабей
У жанчын выступяць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола і Крысціна Ільчанка.
Чэмпіянат свету стартуе 3 сакавіка змяшанай эстафетай і працягнецца да 13 сакавіка.