У нас беражліва ставяцца да памяці пра абаронцаў Айчыны, ветэранаў. І гэта добра.

Пачынаючы з 23 лютага ідуць да помнікаў людзі, каб засведчыць сваю любоў да герояў. У Гродне, у парку адпачынку, стаіць прывабны помнік воіну-вызваліцелю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У галоўнае свята — Дзень Перамогі — сюды прыходзіць шмат людзей. Нясуць вянкі і кветкі. Але іх столькі, што абкладаюць помнік вялікай гурбай.

Сёлета рытуал паўтарыўся і 22 чэрвеня — адзначалі пачатак вайны. Потым было свята — Дзень незалежнасці, і закончылі 16 ліпеня — днём вызвалення горада. І кожны раз вянкоў было безліч (50—60 штук), толькі і паспявалі пасля мерапрыемстваў іх адвозіць на сметнік.

Робіцца гэта як пад капірку, хіба па разнарадцы гарвыканкама, а вянкі і кошыкі са штучнымі кветкамі купляюцца за прафсаюзныя (нашы з вамі) грошы. Трошкі ўсё пафасна і бездухоўна.

Але ж у нас, беларусаў, няма такой традыцыі, каб прыходзіць на могілкі да гадавіны з вянкамі, а толькі з кветкамі.

Гэта таксама датычыцца і сусветнай культурнай традыцыі шанавання герояў. Менш вянкоў — больш жывых кветак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?