Сёння заняткаў «Мова ці кава» не будзе. Просім прабачэння, напісаў у сваім Facebook адзін з вядучых курсаў Франак Вячорка.

Нагадаем, што сёння, 15 кастрычніка, у Мінску планавалася адкрыццё новага навучальнага сезона курсаў беларускай мовы «Мова ці кава». Аднак у камандзе вядоўцаў, сярод якіх заснавальніца адукацыйнага брэнду Кацярына Кібальчыч, паэтка Валярына Кустава, журналісты Алесь Залеўскі і Франак Вячорка, з'явіліся рознагалоссі. Прычынай ідэалагічнага расколу сталі выказванні журналісткі расійскага 1-га канала Кацярыны Кібальчыч наконт сітуацыю ва Украіне, якую не падзяліла астатняя частка каманды.

У інтэрв'ю Радыё Свабода ўчора Кацярына заявіла, што найбліжэйшым часам чакаецца заява наконт будучыні курсаў. «Людзі дэмаралізаваныя, і цяпер незразумела, як рабіць курсы, калі большасць беларускамоўнай тусоўкі хоча іх байкатаваць. Лёс курсаў «Мова ці кава» пад вялікім пытаннем. Прынамсі, лёс курсаў, створаных паводле канцэпцыі ўсеагульнасці беларускай мовы, як яны задумваліся. Рабіць курсы без ідэі ці з ідэяй, што беларуская мова — гэта толькі для сваіх аднадумцаў, я не хачу. І нават не хачу мець нічога супольнага з такімі курсамі», — сказала яна.

Курсы «Мова ці кава» былі адкрытыя ў Маскве ўвосень 2012 г., 18 лютага 2013 г. адбылося адкрыццё курсу ў Мінску.

У Мінску ёсць таксама курсы «Мова нанова», што аддзяліліся ад «Мовы ці кавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0