Канстатуючы факт перамогі БЮТ – НУНС і непазбежнасць сумеснай беларуска -украінскай драчкі з Газпромам, улады асуджаны на рэвізію старой трактоўкі аранжавай рэвалюцыі. Праблема адна: як гэта зрабіць творча і крэатыўна?
Найбольш просты крок – аддаць усю справу Азаронку і ....атрымаць на выхадзе поўны булшыт.
На экране фрагмент з азаронкаўскага фільма: шагаюць паліцаі з харугвамі пагоні і бел-чырвона-белымі сцягамі.
Голас за кадрам: “Гэта кадры 1942-га году ў вёскі Янукі, што на Віцебшчыне. Углядзіцеся ў гэтыя твары: напрыклад, вось гэты тлусты паліцай. Ягоную карычневую справу працягне ягоны ўнучаты пляменнік: будучы галоўны магістр масонскай ложы аўтабазы горада Енакіева ў Данецкай вобласці”.
Слаба!
А, што калі мы выкінем у прэссу невядомыя тэлефонныя запісы восені 2004-га.
Мужчынскі голас ( падобны на сіплы голас аднаго прэзідэнта ўсходне-еўрапейская дзяржавы ): добры дзень, гэта я. Можаш гаварыць.
Жаночы голас: ( падобны на голас лідэра адной вядомай ўкраінскай палітычнай фармацыі): Цэ, ты Саша. Всэ пропало, всэ пропало. Рэгіоны перемогають, цэ кінець. Я зараз закінуся супердозай коксу шоб не бачыты цього.
Мужчынскі голас: спакуха, малая. Значыцца так: будзем пузырыць гражданскае супрацяўленне.
Жаночы голас: цэ як?
Мужчынскі голас: як, як. Гэта называецца - Майдан.
Жаночы голас: Майдан?
Мужчынскі голас: так, збіраеш людзей на Майдане і гаворыш, што будзем тут стаяць да перамогі дэмакратыі.
Жаночы голас: і доўга стаяць?
Мужчынскі голас: калі б у вас у ЦВК была Лідзія, я б усё мігам разруліў. Заўтра ўжо заявілі, што ты маеш 32 працэнта. А так прыйдзецца стаяць пакуль ваш Канстытуцыйны суд ня скажа, што Янук фальсіфікаваў галасаванне.
Жаночы голас: а што рабіць столькі часу? Тупа стаяць?
Мужчынскі голас: ну паскандуйце нешта.
Жаночы голас: а шо?
Мужчынскі голас: блін, да зразумела не “Дынама - чемпіон”. Прыходзіцца вас вучыць нават прымітыўным асновам грамадзянскага супраціву. У цябе ёсць ручка?
Жаночы голас: так, дыктуй.
Мужчынскі голас: не гані... Дай падумаць...Можа так – “За стабільную Украіну!”. Не зачаркні. Ня тое. Ага вось прыдумаў: “разом нас богато ..пішаш?... нас не подолаты”. Напісала?
Жаночы голас: адпад! Ты геній, я тебэ кохаю.
Мужчынскі голас: Ладна!Я цібе яшчэ нашых хлопцаў у дапамогу падкіну: Сіўчыка, Севярнца...Намёты возьмеш у нашай амбасадзе. Калі будуць пытаць адкуль, кажы Сорас дапамог.
Жаночы голас: дякую.
Мужчынскі голас: з цябе за гэта ...
На гэтым моманце запіс абрываецца.
Ну хто пасля гэтага скажа, што мы не лепшыя саюзнікі аранжавых?