Прычына — у «загружаным графіку» міністраў шэрагу краінаў.
Таксама перанесеныя на пазьнейшы тэрмін пасяджэньне рады Антыкрызіснага фонду Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і пасяджэньне рады Эўразійскага банку разьвіцьця, паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Да канца году афіцыйны Менск мае атрымаць апошні, шосты транш трохмільярднага крэдыту Антыкрызіснага фонду. Адмысловае пагадненьне было падпісана ў 2011 годзе.
Аднак беларускія ўлады разьлічваюць на новы крэдыт у два мільярды даляраў «на мадэрнізацыю эканомікі», які спадзяюцца атрымаць у Расеі.
0
0
0
0
0
0