Павел Севярынец.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», палітвязень Павал Севярынец, які адбывае трохгадовае пакаранне за Плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, атрымаў больш за 2 тысячы лістоў, паведамляе сайт bchd.info.
Большасць лістоў — з беларускіх рэгіёнаў. Кожны другі з іх — з Менску, кожны дзясяты —
Больш за палову лістоў беларускамоўныя. Найчасцей пішуць
«Падчас мінулай „хіміі“ у 2005–2007 гадах за ўвесь тэрмін мне прыйшло 1850 лістоў. Зараз — ужо больш за 2 тысячы. Выснова: беларуская салідарнасць расце, — кажа Павал Севярынец. — Але сёння яна значна больш патрэбна тым, хто знаходзіцца ў турмах: Змітру Дашкевічу, Міколу Статкевічу, Яўгену Васьковічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Аўтуховічу, Алесю Бяляцкаму і астатнім. Стараюся адказаць кожнаму, таму часцяком атрымліваецца спазненне на некалькі месяцаў. Вельмі ўдзячны беларусам: такая колькасць лістоў робіць уражанне на ахову ды „хімікаў“ і сведчыць — Беларусь жыве!».