Аўтаматызаваная сістэма кантролю за парушэннямі правілаў дарожнага руху пачне працаваць сёлета ў Мінску. Ужо летам плануецца ўстанавіць пяць стацыянарных комплексаў фотафіксацыі на МКАД, якія будуць рэгістраваць хуткасць,
БелаПАН прэс-сакратар упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.
Датчыкі будуць устаноўлены на нулявым, дзясятым, другім, дваццаць чацвёртым і трыццаць дзявятым кіламетрах МКАД.
Хуткасць руху на гэтых участках дарогі — 90 км/гадз. Да 2014 года функцыянал гэтай сістэмы пашырыцца. Камеры не толькі будуць фіксаваць хуткасць, але і распазнаваць парушэнні: праезд на забараняльны сігнал святлафора, парушэнне правілаў манеўравання і паркоўкі. З дапамогай камер таксама можна будзе ідэнтыфікаваць транспартныя сродкі, якія адшукваюцца і якія не прайшлі дзяржтэхагляд.

На думку спецыялістаў, такое ноу-хау ў дарожным руху дапаможа знізіць аварыйнасць у Мінску не менш як на 28%. Першы пілотны праект аўтаматызаванай сістэмы кантролю за парушэннямі ПДР ужо працуе ў Мінску год на перасячэнні вуліц Казлова і Платонава. Аварыйнасць на гэтым участку ўдалося знізіць на 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?