Над будынкам Баранавіцкага гарвыканкама прыспушчаны сцяг. Фота Людмілы Пракопавай.
«Ніякіх указанняў аб адмене святочных канцэртаў да нас не паступала, усе праграмы да 8 Cакавіка адбудуцца, жалобных мерапрыемстваў у горадзе пакуль не запланавана», — паведамілі «Intex-Press» ў Баранавіцкім гарвыканкаме.
Святочны канцэрт у гарадскім Доме культуры, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, як і запланавана, адбудзецца вечарам 8 сакавіка. У Доме культуры «Тэкстыльшчык» таксама паведамілі, што праграмы, якія будуць праводзіць творчыя калектывы ДКТ на розных прадпрыемствах горада, ніхто не адмяняў.
0
0
0
0
0
0