24-гадовы тэлевядучы з горада Лімерык, Ірландыя, заваяваў тытул новага «Містэра Свету». Фінал гэтага конкурсу прайшоў ноччу 27 сакавіка ў Інчхон, Паўднёвая Карэя.
Другое месца заняў Йозеф Карас (Чэхія), трэцяе месца — Кеннет Окалі (Нігерыя).
Уладальнікам тытула «Топ-мадэль» стаў хлопец з Бразіліі Жонас Зульцбах. У намінацыі «Спорт» выйграў прайдстаўнік Чэхіі Йозеф Карас, а за найлепшы талент журы адзначыла канкурсанта з Карэі Джы-Кван Ю.
Беларусь, на жаль, не патрапіла нават у лепшую дваццатку. Аднак 21-гадовы студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта Міхаіл Баранаў стаў першапраходцам, першым прадстаўніком ад Беларусі на прэстыжным конкурсе.
0
0
0
0
0
0