Скрыншот рылс у інстаграме Сабчак

Скрыншот рылс у інстаграме Сабчак

Вядомая журналістка і тэлевядучая апублікавала цікавы рылс. У ім яна паказвае туш для павек Luxvisage XXL і гель для броваў таго ж брэнду. Подпіс на відэа такі: «Новая касметыка не зробіць цябе шчаслівай» — потым пад сучасны рэмікс песні Pedro пачынае танчыць янот: «Я, калі набыла касметыку ад Luxvisage».

— Калі вы не прытанцоўваеце ад любімай касметыкі, то я нават не ведаю… Заснавана на рэальных падзеях. Я і мае фаварыты, — удакладніла Сабчак.

Дарэчы, туш для павек Luxvisage XXL каштуе каля 11-12 беларускіх рублёў, а гель для броваў 6-7 рублёў. Рэклама выклікала хвалю іроніі і сарказму ў каментарыях: «Ксенія не есць мяса танней за 14 тысяч расійскіх рублёў, затое карыстаецца тушшу за 300 рублёў», «Што ж дыёр не заплаціў, відаць, грошай не хапіла», «Гэта таксама з шопінгу ў Дубаі?».

Нехта шчыра абурыўся: «Калі ласка, не трэба рэкламаваць Luxvisage! Зараз кошт вырасце!».

Падпісчыц з Беларусі найбольш хвалюе той факт, дзе супербюджэтны беларускі брэнд знайшоў грошы на рэкламу ў Сабчак. Хтосьці выказаў здагадку, што маркетолагам Luxvisage прыйшлося прадаць душу д'яблу. А адна дзяўчына пажартавала: «Усёй Беларуссю скідаліся вам на рэкламу».

Колькі зараз бярэ за рэкламу ў інстаграме Сабчак, невядома. Але ў 2019 годзе падпісчыцы задавалі ёй гэтае пытанне. Тая адказала: «Ад 500 тысяч да 1 мільёна расійскіх рублёў у залежнасці ад катэгорыі тавару». Па курсе 2019 года гэта прыкладна ад $7700 да $15500.

Чытайце таксама:

На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак

У Расіі журналістка вырашыла пайсці ў прэзідэнты. Яе выклікалі ў пракуратуру

Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА

Клас
8
Панылы сорам
22
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?