Балтыйскае мора каля Зяленаградска Калінінградскай вобласці. Фота: Victoria Koltsova / vecteezy.com

Балтыйскае мора каля Зяленаградска Калінінградскай вобласці. Фота: Victoria Koltsova / vecteezy.com

Згодна з дакументам, які падрыхтавала Мінабароны, Расія мае намер аб'явіць сваімі ўнутранымі марскімі водамі частку акваторыі на ўсходзе Фінскага заліва, а таксама паблізу гарадоў Балтыйск і Зеленаградск у Калінінградскай вобласці. Для гэтага будуць змененыя геаграфічныя каардынаты пунктаў, якія вызначаюць становішча зыходных ліній, ад якіх адмяраецца шырыня тэрытарыяльнага мора РФ, а таксама прылеглай зоны ля ўзбярэжжа і астравоў.

На мяжы з Фінляндыяй расійскі ўрад мае намер скарэктаваць каардынаты ў зоне астравоў Йяхі, Сомерс, Голанд, Родшэр, Малы Цютэрс, Вігрунд, а таксама каля паўночнага ўваходнага мыса ракі Нарва, вынікае з дадатку да пастановы Кабінета міністраў РФ.

На мяжы з Літвой пад перагляд трапіла зона Куршскай касы ў Гданьскім заліве, раёны мыса Таран, мыса на поўдзень ад мыса Таран, а таксама Балтыйскай касы.

Дакумент аб пераглядзе мяжы, які пакуль афіцыйна не каментавалі МЗС Фінляндыі і Літвы, быў прадстаўлены на грамадскае абмеркаванне практычна адначасова з пачаткам вучэнняў па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Расійскае Мінабароны аб'явіла, што яны стартавалі ў Паўднёвай вайсковай акрузе з удзелам комплексаў «Іскандэр» і авіяцыі, узброенай ракетамі «Кінжал». Мэтай вучэнняў заяўленыя падрыхтоўка асабовага складу да выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі, а таксама адказ «на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб», заявіла прэс-служба ведамства.

Чытайце таксама:

У Расіі пачалі вучэнні па адпрацоўцы прымянення ядзернай зброі

Вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Якая ў іх роля Беларусі і ці будуць задзейнічаны сапраўдныя боегалоўкі

У самалётаў, якія ляцяць над Балтыкай, пачасціліся збоі праз перашкоды з GPS. За гэтым можа стаяць Расія

Латвія, Літва і Эстонія абвінавацілі Расію ў падаўленні сігналаў GPS у Балтыйскім моры

Клас
37
Панылы сорам
15
Ха-ха
19
Ого
9
Сумна
10
Абуральна
70