Яраслаў Ліневіч. Фота: Архитектура и строительство

Яраслаў Ліневіч. Фота: Архитектура и строительство

Яраслаў Ліневіч нарадзіўся 16 студзеня 1932 года ў вёсцы Беліца Лідскага раёна.

У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў на шэрагу адказных пасадаў, звязаных з гарадскім планаваннем. З 1988 года быў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам аддзела горадабудаўніцтва Галоўархітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1989-га — старшынёй Камітэта архітэктуры, галоўным архітэктарам горада Мінска. У 1994-1998 гадах працаваў намеснікам дырэктара па архітэктуры — галоўным архітэктарам інстытута «Мінскпраект», у 1998-2004 гадах — начальнікам упраўлення планіроўкі і забудовы УП «Мінскпраект», у 2004-2013 гадах — дырэктарам, галоўным архітэктарам УП «Мінскграда».

Прымаў удзел у распрацоўцы генеральных планаў Брэста і Мінска, генпланаў планіроўкі прыгараднай зоны горада Мінска, праектах планіроўкі водна-зялёнага дыяметра і цэнтра Мінска, праектаў планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Мінску, Наваполацку, Віцебску, Гродне, Брэсце, Магілёве, Барысаве, Салігорску, некаторых замежных гарадоў.

У 1975-1977 гадах быў старшынёй Саюза архітэктараў БССР, у 1975-1980 гадах сакратаром праўлення Саюза архітэктараў СССР, сакратаром праўлення Саюза архітэктараў БССР (1977-1990). Узнагароджаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, атрымліваў прэстыжныя прэміі.

Чытайце таксама:

Памёр Кастусь Верабей

Памерла 95-гадовая Марыя Бялевіч, дзяячка паваеннага незалежніцкага падполля

Памёр Генрых Траццяк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1