Віктар Шадурскі — доктар гістарычных навук, прафесар, былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. У сваёй кнізе ён разглядае перыяд нашай гісторыі ад моманту, калі Беларусь атрымала незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць, да рэферэндуму 1996 года, калі Аляксандр Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парламент і канчаткова скіраваў краіну на рэйкі аўтарытарызму. 

У манаграфіі аўтар адказвае на пытанні, як і чаму Беларусь атрымала незалежнасць, хто да гэтага спрычыніўся, чаму потым не спрацавалі дэмакратычныя інстытуцыі і чаму беларусы аказаліся ўразлівымі да дэмагогіі і папулізму.

Кніга можа быць цікавай для маладых беларусаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай гісторыяй. Неўзабаве яе можна будзе замовіць на сайце выдавецтва

Чытайце таксама:

Ціханоўскую выбрала гісторыя. Макей быў беларусам. Калі Масква дасць шанец беларусам? — Віктар Шадурскі, былы дэкан ФМА, вялікая гутарка

Вядомы хімік склаў партрэт рэпрэсаванага навукоўца. Некаторыя высновы нечаканыя

Выйшла грунтоўнае выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць»

Клас
49
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
6