Ратавальнікі разбіраюць руіны на месцы абвала шматпавярховіка ў Белгарадзе. Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі

Ратавальнікі разбіраюць руіны на месцы абвала шматпавярховіка ў Белгарадзе. Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі

12 мая ў 10-павярховым доме Белгарада абваліўся цэлы пад'езд. Мінабароны Расіі заявіла, што ў яго трапіў аскепак адной са збітых ракет, але даследчыкі мяркуюць, што гэта была расійская авіябомба ці зенітная ракета.

Жыхарам, чые кватэры цалкам разбураны, выплацяць па 100 тысяч расійскіх рублёў — гэта ўсяго тысяча даляраў.

Такія выплаты прадугледжаны для 107 чалавек. Іх дзяцей адправяць на адпачынак у лагер «Артэк». Пра гэта паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Па 500 даляраў (50 тысяч расійскіх рублёў) выплацяць жыхарам, у якіх у выніку выбуху часткова страчаная маёмасць. Астатнія жыхары пашкоджанага дома, чые кватэры неяк пацярпелі, атрымаюць усяго па 100 даляраў (10 тысяч расійскіх рублёў).

Сам дом вырашылі аднавіць. На гэта спатрэбіцца каля 3,8 млн даляраў. Мяркуецца, што грошы на гэта выдзеліць Мінбуд.

Чытайце таксама:

Прычынай абвалу дома ў Белгарадзе была расійская авіябомба ці зенітная ракета 

Абвал пад'езда ў Белгарадзе забраў жыцці 12 чалавек

У Белгарадзе абрынуўся пад'езд шматпавярховіка — пад заваламі застаюцца людзі

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
45
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0