Плакат з выявай сяміразовага чэмпіёна Формулы-1 Міхаэля Шумахера выстаўлены на ўсеагульны агляд у паддоку Шанхайскага міжнароднага аўтадрома напярэдадні кітайскай Формулы-1. Фота: Andy Wong / AP

Плакат з выявай сяміразовага чэмпіёна Формулы-1 Міхаэля Шумахера выстаўлены на ўсеагульны агляд у паддоку Шанхайскага міжнароднага аўтадрома напярэдадні кітайскай Формулы-1. Фота: Andy Wong / AP

«Тое, што адбылося тады, змяніла нашу сям'ю. Гэта вельмі цяжкі досвед для ўсіх нас, для мяне, для яго дзяцей, бо Мік (сын Міхаэля) таксама тады катаўся разам з ім. На жаль, жыццё не заўсёды справядлівая, і ў гэтай сітуацыі Міхаэлю вельмі не пашанцавала.

Міхаэль не толькі мой брат. У маладосці ён быў маім трэнерам і настаўнікам. Ён навучыў мяне ўсяму, што тычыцца картынгу. Паміж намі сем гадоў розніцы, але тады ён заўсёды быў побач. Мы разам каталіся на картах, адпрацоўвалі абгоны, усе тыя рэчы, якія важныя ў аўтаспорце. Я атрымаў важны досвед, які потым выкарыстаў у гонках. Я меў магчымасць вучыцца ў найлепшага.

Па сутнасці, мы выраслі на жвіровым кар'еры побач з картынгавай трасай у Керпене. Калі нашы бацькі купілі дом, мы спачатку жылі ў адным пакоі і спалі на матрацы на падлозе — у нас не было грошай на ложак. А затым Міхаэль трапіў у маладзёжную праграму Mercedes. Нават цяпер не верыцца ў тое, што атрымалася ў выніку.

Я сумую па Міхаэлю тых гадоў. Жыццё часам несправядлівае. Яму шмат разоў у жыцці шанцавала, але потым адбылася гэтая трагедыя. На шчасце, сучасная медыцына дазволіла зрабіць некаторыя рэчы, але як раней ужо ніколі не будзе», — пераказвае словы Ральфа F1news.

Міхаэль Шумахер быў адным з найвялікшых гоншчыкаў Формулы-1, яе сяміразовым чэмпіёнам. Столькі ж тытулаў у Льюіса Хэмілтана, але менавіта звычайных аматараў хуткасці называюць «шумахерамі».

10 гадоў таму, 29 снежня 2013 года, Міхаэль Шумахер з сынам і яго сябрамі катаўся на гарналыжнай трасе курорта Мерыбель у французскіх Альпах. Ён выехаў за межы трасы і каля 20 метраў праехаў па непадрыхтаваным схіле, спатыкнуўся аб камень і ўдарыўся галавой аб выступ скалы. Ад удару шлем, у якім быў Міхаэль, раскалоўся. Ён быў дастаўлены верталётам у бальніцу ў Муцье, пасля чаго быў перавезены ў клініку ў Грэноблі. Дактары выратавалі жыццё гоншчыка, але з таго часу жонка Шумахера не паказвае мужа і не публікуе фота і відэа.

Чытайце таксама:

У Германіі звольнілі галоўную рэдактарку часопіса, які апублікаваў згенераванае штучным інтэлектам інтэрв'ю з Шумахерам

СМІ дазналіся пра выпіску Шумахера з бальніцы

Міхаэля Шумахера перавезлі ў Парыж: яго чакае аперацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
35
Абуральна
0