Увечары, 1 верасня, некалькі соцень мітынгоўцаў ізноў сабраліся каля Чырвонага касцёла, на плошчы Незалежнасці.
Міліцыянеры з мегафонам прасілі мітынгоўцаў разысціся.
На плошчу прыехалі аўтазакі. Сілавікі адганялі прэсу на «бяспечную адлегласць». Людзі спявалі «Разбуры турмы муры».
Потым сілавікі павылазілі з аўтазакаў і пачалі акружаць мітынгоўцаў. У першых шэрагах стаялі дзяўчаты, мужчыны ўсярэдзіне.
Пратэстоўцы віталі Ніну Багінскую, якая са сцягам ізноў прыйшла на плошчу.
Жанчыны атачылі мужчын-мітынгоўцаў, каб іх не маглі затрымаць. У выніку сілавікі пакінулі плошчу.
Мітынгоўцы пайшлі з плошчы ў кірунку цэнтра. Выйшлі з плошчы ў тым ліку і мужчыны, якіх ад затрымання абаранялі жанчыны. Каля 500 чалавек ішлі па праспекце.
0
0
0
0
0
0